Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.
У нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя да дня роднай мовы. Была арганізавана акцыя "Гаворым па-беларусу", кніжныя выставы дзіцячай літаратуры беларускіх пісьменнікаў.








