15 сакавіка- Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Дзень Канстытуцыі Беларусі нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у некаторай ступені з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з развіццём грамадства.
Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 47 г. Магілёва” імкнуцца расціць маленькіх дзетак сапраўднымі беларусамі, фарміраваць у іх нацыянальную самасвядомасць, садзейнічаць засваенню імі пэўных духоўна-маральных каштоўнасцей.
З нагодай дзяржаўнага свята з выхаванцамі старшай группы прайшоў тэматычны занятак, у ходзе якога выхавальнік дашкольнай адукацыі пазнаёміў дзяцей з асноўным законам дзяржавы. У працэссе адукацыйнай сітуацыі дзеці дашкольнага ўзросту пашырылі і замацавалі сваі ўяўленні пра родную краіну,актывізавалі слоўнікавы запас нацыянальна- маркіраванымі адзінкамі мовы.
Выхаваць сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы - важная задача, вырашаць якую неабходна пачыная з дзяцінства.








