Жыве і жыць будзе іх подзвіг на сотні вякоў

08.05.2025

У сярэдніх і старшых группах напярэдадні 9 мая прайшлі святы «Жыве і жыць будзе іх подзвіг на сотні вякоў». У ходзе праведзеных мерапрыемстваў выхаванцы пашырылі ўяўленні пра свята Дзень Перамогі, даведаліся аб фактах з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Педагогі ўстановы адукацыі імкнуліся паказаць дзецям паважлівае стаўленне да подзвігу беларускага народа над фашызмам. Менавіта падчас такіх акцый у дзяцей выхоўваецца пачуццё гонару за гістарычнае і баявое мінулае нашай Радзімы.

 

поделиться в: