Сямейная віктарына «З кніжкай на лаўцы»

18.06.2025

У дзіцячым садзе прайшла літаратурна – гульнёвая  сямейная віктарына «З кніжкай на лаўцы», у рамках якой былі прапанаваны  цікавая вясёлая заданні для дарослых і дзяцей. Мерапрыемства накіравана  на далучэнне дзяцей і бацькоў да культуры чытання беларускай мастацкай літаратуры, азнаямлення з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, адраджэнне традыцыі сямейнага чытання.

 Па меркаванні К.Д. Ушынскага, асноўным правадніком дзіцяці ў дашкольныя гады ў свет маўленчай культуры з'яўляецца дарослы, які гаворыць прыгожа на ўзроўні літаратурнай мовы. Дзіця засвойвае мову па перайманні, запазычаючы ў дарослых і слоўнік, і стыль, і тон, і манеру казаць.

Такім чынам, важна прызнаць працэс чытання твораў беларускай мастацкай літаратуры вызначальным у адукацыі і развіцці, светапоглядным і маральным станаўленні чалавека, дзіцяці.

 

поделиться в: