«Восеньскі кірмаш»

12.11.2026

12.11.2026 г. у сценах нашага дзіцячага сада разгарнуўся «Восеньскі кірмаш». У госці да дзяцей прыйшла сама Гаспадыня Восень. Разам з дзецьмі яна спявала песні, гуляла ў вясёлыя гульні і вадзіла карагоды. Галоўнай тэмай свята стаў багаты ўраджай, якому былі прысвечаны не толькі вершы і песні, але і выстава сумесных работ «Фарбы Восені» дзе хлапчукі і дзяўчынкі, разам са сваімі бацькамі, праявілі фантазію, майстэрства і таленты! Усё гэта стварала непаўторную атмасферу багацця і свята.

 
Намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці Тарасенка А.У.
поделиться в: